ПАРАЎНАННІ 247 Наклаў як дроў. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2003. Мілейкі Міл. "Паршука закалоў, то наклаў сала ў кубеляц як дроў" (прыклад інф.). Наклаў (насыпаў) як падняць. Зыбайла C.A., 1909 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Г. зн. многа, пад завязку, як здужае падняць. Наляцелі як саранча. Здзітавец M.M., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. Пра людзей, якія, нечакана з'явіўшыся, робяць шкоду. Наляцеў як каршун. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2002. Заполле Кос. Г. зн. нечакана, раптоўна, з дрэннымі намерамі. Напхалася як селядцоў у бочку. Андрыяшка А.В., 1933 г.н., 2010. Размеркі Стайк. Г. зн. вельмі многа. Нараві яму як скуле. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2009. Бялавічы Кос. Наравіць — дагаджаць. "Нараві яму як скуле, дагаджай, бойся сказацъ напоперак слова. І як ты жывеш с такім чалавеком?" (з аповеду інф.). Насаты як склюд. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра чалавека з вялікім носам. Склюд — цяслярская сякера з доўгім лязом. Наставіўся як ёрш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. а) Настабоўчыўся як ёрш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. б) Натапырыўся як ёрш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Насыпаў як завязаць. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Г. зн. поўна, да верху, пад завязку
Дадатковыя словы
зявіўшыся
9 👁