Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 245 Мужык як п'яўка. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. «Убачыла сваю таварышку, a яна жаліцца: "Мужык як п'яўка: так прысмактауся, усю маю кроў выпіў. Дажываю во век c такім, куды дзенясься"» (тлум. інф.). Мурзаты як чорт. Мігель A.A., 1918 г.н., 1976. Заполле Кос. Муркае як кот. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Муціць як шые. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Муціць — маніць. Тут: вельмі складна, праўдападобна гаворыць. Мы з табою як рыба з вадою. Брыль А.А., 1937 г.н., 2001. Плехава Люб. Г. зн. неразлучный. Мяккі як воск (пух). Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Мяняе як цыган коні. Бурына Ф.А., 1939 г.н., 1999. Сакоўцы Міл. Часцей так кажуць пра мужчыну, які быў жанаты шмат разоў. Мех як падняць (як панесці). Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. ЗН. ЦЯЖКІ. Набралася як бэйля. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Бэйля — тут: п'яніца. Набраўся як жаба мулу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. напіўся гарэлкі. Набраўся як свіння. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Напіўся гарэлкі да бяспамяцтва. Нагуляўся як цяля на вяровачцы. Дылюк С.В., 1926 г.н., 2001. Стайкі Стайк. Г. зн. мала, не гэтулькі, колькі хацелася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніца, пяўка
12 👁
 ◀  / 290  ▶