Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Меле языком як малатарня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Пра чалавека, які любіць пагаварыць, але ў гаворцы яго мала толку. Меле языком як свіння (цяля) хвастом. Мінчук П.І., 1918 г.н., Стайкі Стайк. Менціць языком як мянташкаю. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. Пра чалавека, які многа i без толку гаворыць. Мруць як мухі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Мама казала, што даўней людзі мерлі як мухі, найчасъцей ат прастуды" (прыклад інф.). Многа як гразі. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Мокры як квач. Шыманчык С.М., 1967 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Г. зн. увесь мокры, з ног да галавы, няма сухой рубінкі. Мокры як курыца (хрушч). Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Мордачка як у Сымонкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1986. Алынаніца Квас. Тут: сыты, круглы. Модная як агонь. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Такую характарыстыку даюць гарэлцы. Модны як дуб. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 1999. Скураты Кос. Модны як мур. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Мужчына як дуб. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Пра мужчыну моцнага целаскладу, дужага. Мужык як ануча. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Гэдыкім не падапрэсься. Мужык у цябе як гануча" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 290  ▶