ПАРАЎНАННІ 243 Ляціць як куля. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Тое самае. Ляціць як птушка з выраю. Шчурко Я.Р., 1928 г.н., 2006. Бялавічы Кос. Ляцяць як мухі на мёд. Лушчык А.І., 1953 г.н., 1996. Алынаніца Квас. Мароз як на Коляды. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. На Каляды звычайна трашчыць мароз. Матляецца як торба за плячыма. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1997. Заполле Кос. Пра чалавека, які праз сваю легкадумнасць ніяк не знойдзе сябе на жыццёвай дарозе. Маўчыць як вады ў рот набраўшы. Касавец Р.В., 1913 г.н., 1995. Азярцо Падст. Г. зн. нічога не адказвае. Маўчыць як мыла з'еўшы. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Папаўся на крадзяжы, дапытваюцца, нашто браў, а ён марчыцъ як мыла зъеушы, ні ведая, шлю сказацъ" (тлум. інф.). Маўчыць як нямко. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Г. зн. нічога не адказвае. Маўчыць як рыба. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Тое самае. Маўчыць як сцяна. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Тое самае. Маўчыць як язык праглынуў. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Тое самае
Дадатковыя словы
зеўшы
5 👁