ПАРАЎНАННІ Ляжыць як rapa. Лісок Л.І., 1951 г.н., 1995. Заполле Кос. Пра нябожчыка вялікага целаскладу. Ляжыць як дуб. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Пра раптоўна памерлага чалавека, маладога, дужага. Ляжыць як жывы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2008. Размеркі Стайк. Пра чалавека, які пасля смерці не змяніўся з твару. Ляжыць як завала. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Пра гультая, абібока. Ляжыць як нежывы. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Mi л. Пра чалавека, які прыціх, знерухомеў. Ляжыць як павесма. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Г. зн. пластом, нерухома, не маючы сіл рухацца (пра хворага). П авесма — мера апрацаванага лёну. Ляжыць як паражэля. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. П ара жэ ля — парадзіха. Тут: пра лянівую жанчыну. Ляжыць як сабака пад плотам. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Пра п'яніцу. Ляжыць як свіння. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра п'яніцу, які ляжыць у брудзе. Лянівы як вол. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Ляпнуў як пасталом па вадзе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Паст алы — даўнейшы абутак з цэлага кавалка скуры. Тут: пра чалавека, які сказаў недарэчнасць, глупства. Ляціць як вецер. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. Г. зн. імкліва, хутка
Дадатковыя словы
пяніцу
6 👁