Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 241 Лупаты як сава. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Пра вірлавокага чалавека. Лысая галава як калена. Мацвіеня B.A., 1917 г.н., 1995. Галік Міл. Лье як з дудкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Пра хворага на дыярэю. Лье як з цэўкі. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 1999. Заполле Кос. Кажуць так, калі ідзе заліўны дождж. Цэўка — драўляная трубка, на якую навіваюць ніткі i якую ўстаўляюць у чаўнок пры тканні. Лье як у бочку (кадушку). Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра п'яніцу. Любіць як сабака кія. Макарэвіч Т.І., 1935 г.н., 2001. Галенчыцы Яг л. Любіць як цыган сляпую кабылу. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Заполле Кос. Любяцца як галубкі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Людзей што чорная хмара. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. многа. "Людзей ішло што чорная хмара" (прыклад інф.). Людзей як маку. Максімчык В.У., 1933 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Тое самае. Людзей як на кірмашы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2007. Заполле Кос. Тое самае. Людзі падаюць як мухі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. паміраюць раптоўна, не хварэючы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцу
5 👁
 ◀  / 290  ▶