Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Купаецца як нырка ў лаю. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Пра чалавека, які жыве ў дастатку. Кучаравы як баран. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Лава (падлога, стол) як жаўток. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. "Даўней падлогу ў хаці i мэблю ні фарбавалі, a мьілі, выскрабалі чысто, да жоўценькаго" (тлум. інф.). Ласы як кот на каўбасы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Лезе ў вочы як аса. Бакіевіч A.K., 1918 г.н., 2001. Косава. Лезе ў вочы як слата. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра надакучлівага, назойлівага чалавека. Лезе ў вочы як дым. Ганчарэня Г.Р., 1907 г.н., 1991. Заполле Кос. Toe самае. Лёгкі як пух (пярынка). Макарчэня M.A., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Лёгкія як кавальскія мяхі. Трында В.Я., 1962 г.н., 2002. Заполле Кос. Г. зн. вялікія, магутныя. Лёд як шкло. Кулецкая P.A., 1928 г.н., 1997. Грыўда Міл. Г. зн. гладкі, бліскучы. Лётае як вецер. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Увесь час рухаецца, не сунімецца, не пастаіць ні хвілінкі. Лётае як шалёны. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Носіцца, бегае імкліва, без супынку. Лопнула як болбатка (бурбалка). Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2001. Косава. Пра няспраўджаную задуму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶