ПАРАЎНАННІ 239 Косіць як піша. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 1995. Руда Падст. Г. зн. пракос кладзе роўна, чыста выкошвае сенажаць. Косы як мышыныя хвосцікі. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2009. Размеркі Стайк. Кругленькі як пампушка. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2002. Заполле Кос. Кругленькі як яблычак. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Круглы як гарбуз. Уласавец Н.Я., 1936 г.н., 2008. Уласаўцы Жытл. Круціцца як вада на коле. Вясна А.А., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос. "Цяпер так ні скажуцъ, бо німа вадзяных мліноў. А даўней пра хапаткого, рупліваго чалавека так i казалі: круціцца як тая вада на коле" (тлум. інф.). Круціцца як вярцёлка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра жвавае, няўрымслівае дзіця. Круціцца як кола. Зайка Г.В., 1957 г.н., 2009. Заполле Кос. "Так скажуцъ пра хуткаго, вёрткаго чалавека" (тлум. інф.). Круціцца як уюн на патэльні. Мяхведзь К.П., 1925 г.н., 1995. Руда Падст. Круціцца як шалёны сабака. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Крычыць як на жывот. Лісок Л.І., 1951 г.н., 1999. Заполле Кос. Г. зн. модна крычыць. Гэтак крычаць ад нясцерпнага болю ў жываце. Крычыць як яго рэжуць. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Тое самае. Крэкча як стары дзед. Кукса М.П., 1928 г.н., 2001. Куляшы Міл
4 👁