ПАРАЎНАННІ Кацалапы як мядзведзь. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2008. Заполле Кос. Кацалапы — каратканогі, крываногі, з пляскатай ступнёй. Кашляе як авечка матылічная. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Матыліца — захворванне авечак i коз, выкліканае лярвамі стужкавых рабакоў. Праяўляецца праз кашаль. Кашляць як у бочку. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. зн. глуха. Кідаць як у бяздонны калодзеж. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. "Памагаю во i сыну, i дачцы, - кажа сусед, — але ні шануюцъ яны капейку, як у бяздонны калодзеш кідаю" (тлум. інф.). Кіпіць як у катле. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Г. зн. горача, спякотна на дварэ. Кіпцюры як у ката. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1995. Заполле Кос. Кіслы як воцат. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1996. Заполле Кос. Колас як пранік. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алыпаніца Квас. П ран i к — пляскаты драўляны брусок з дзяржальнам для абівання, абмалоту лёну, збажыны. Тут гаворыцца пра важкасць коласа. Корпаецца як жук у гнаі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. робіць што-небудзь марудна, няўмела. Корпаецца як курыца ў гняздзе. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Тое самае. Корпаецца як сляпы ў торбе. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Кажуць пра чалавека, які доўга нешта шукае
4 👁