Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 235 Зганіць як сабаку. Шыманчык B.C., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. аблаяць. Згінуў як рудая мыш. Бакіевіч A.K., 1918 г.н., 2003. Косава. Пра чалавека, які бясследна прапаў. Здаровая як апечаная. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2003. Алыпаніца Квас. Г. зн. крамяная, моцная, дужая (пра дзяўчыну, маладзіцу). Здаровы як дуб. Рудзько В.Ф., 1930 г.н., 1996. Любішчыцы Люб. Здаровы як камёлак. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Камёлак — тоўсты, здаровы хлапчына. Здаровы як крамушка. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Крамушка - крэмень. Пра чалавека, які не ведае хвароб. Здаровы як лось. Зайка У.І., 1944 г.н., 1997. Заполле Кос. Г. зн. рослы, моцнага целаскладу. Здаровы як мур. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Здароўе як рэшата. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Г. зн. благое, слабое. Здох як сабака. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2006. Стайкі Стайк. Пра чалавека, які памёр ганебнай смерцю. Зерне як золата. Ёвік У.П., 1924 г.н., 1996. Кушняры Падст. Злосны як мухі на Спаса. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Якраз на Спаса, у канцы лета, з'яўляюцца асабліва куслівыя" мухі. Злосны як чорт. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 1995. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, крамўшка
3 👁
 ◀  / 290  ▶