Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Заснуў як забіты. Рабчэня В.П., 1951 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра чалавека, які заснуў моцным сном. Застаўся адзін як палец. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1997. Заполле Кос. Г. зн. самотны, без сям'і, без радні. Застаўся адзін як сірата. Мяхведзь А.П., 1930 г.н., 2007. Руда Падст. Зацяўся як заценлівы конь. Воўна Н.П., 1935 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. зн. заўпарціўся. Зашыўся як заяц у кусты. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Г. зн. забраўся ў глухое месца, у куток. Збіліся як авечкі ў статак. Прыступчык В.К., 1925 г.н., 2001. Руда Падст. Г. зн. сабраліся разам, у гурт. Збірае як сабака косці. Фядосік М.К., 1928 г.н., 1995. Гошчава Стайк. "Па грыбы хадзіў, ніц німа, зьбіраў як сабака косьці: дзе-нідзе па адном" (тлум. інф.). Збялеў як палатно. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Mi л. Збялеў як смерць. Гарчакоў Р.К., 1934 г.н., 2004. Сярадава Жытл. Зваліўся як сноп. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які пасля цяжкой працы хутка заснуў. Звініць як пустая бочка. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2002. Скураты Квас. Пра шматслоўнага чалавека, гаворка якога пустая, нікчэмная. Згад як падла. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 1998. Заполле Кос. Тут: надакучыў, абрыдзеў. Згад як сабака. Рабчэня Н.В., 1957 г.н., 2009. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
5 👁
 ◀  / 290  ▶