Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 233 Забег як агню ўхапіўшы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Даўней запалкоў ні было, пазычалі адзін у аднаго вугалькі, жарынкі. Так казали калі зайшлі да каго ў хату на трошкі" (тлум. інф.). Забег як вады ўхапіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. на кароткі час. Завыў як воўк на Грамніцы. Таўрэль У. A., 1938 г.н., 1995. Була Міл. Грамніцы — свята, якое прыпадае на 15 лютага. Тут: моцна закрычаў, заенчыў (ад болю, ад страху). Заглядае ў вочы як салавей. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Нечаго хочучы, лісьліва" (тлум. інф.). Задаецца як вош на грэбені. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Так пасміхаюцца з пыхлівага чалавека, ганарліўца. Задаецца як муха на шклянцы з мёдам. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Задушыць як гада. Рамашка У.І., 1931 г.н., 1995. Галынка Міл. «Кажу яму: "Будзяш пщъ — задушу як гада"» (з аповеду інф.). Зайздросны як паповы вочы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Поп — зайздросьнік, усяго яму было мало" (тлум. інф.). Зарабіў як Блоцкі на мыле. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Кап ні плаціць грошы за перавоз, нейкі Блоцкі прывязаў свае мыло да парахода, а мыло ў вадзе растало, размузяло" (тлум. інф.). Зарос як поп. Рабчэня А.А., 1944 г.н., 2006. Заполле Кос. Пра зарослага, няголенага чалавека. Засаромеўся як дзяўчына. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

размўзяло
4 👁
 ◀  / 290  ▶