Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Зляцеліся як крумкачы на падліну. Міраноўскі У.П., 1927 г.н., 1997. Хадакі Жытл. «Казаў той чалавек: "І знаць ні хацелі браты, як жывы быў, а як памёр, то зьляцеліся як крумкачы на падліну, пачулі спажыву"» (тлум. інф.). Змерз як сабака. Мацвіеня B.K., 1917 г.н., 1995. Лазаўцы Міл. Г. зн. моцна змерз. Золата чалавек. Зайка І.І., 1958 г.н., 2005. Заполле Кос. Г. зн. вельмі добры. Зрабіўся белы што снег. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. 3 табой як з бараной у лесе. Касавец Р.В., 1913 г.н., 1995. Азярцо Падст. Пра таго, хто не дапамагае, а замінае ў рабоце, дакучае, назаляе. Зубы што часнык. ЛушчыкВ.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Зялёнае што рута. Собаль А.М., 1935 г.н., 1986. Хрышчонавічы Квас. Рута - шматгадовая травяністая расліна, зялёная ўвесь год. Зялёны як жаба. Зайка Г.А., 1900 г.н., 1983. Заполле Кос. Часцей за ўсё так кажуць пра хваравітае дзіця, худое, бледнае. Зямлі як дзіцяці (як курыцы) сесці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Г. зн. надта мала. Зямля як попел. Голуб В.І., 1930 г.н., 2001. Скураты Квас. Г. зн. вельмі сухая. Зямля як прысак. Станкевіч В.В., 1933 г.н., 1991. Заполле Кос. Г. зн. сухая i гарачая. Зямля як пух. Кікун У.Ф., 1933 г.н., 2001. Мілейкі Міл. Вырабленая, мяккая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 290  ▶