Старонка 234
◀ / 290 ▶
Забег як агню ўхапіўшы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Даўней запалкоў ні было, пазычалі адзін у аднаго вугалькі, жарынкі. Так казалі, калі зайшлі да каго ў хату на трошкі" (тлум. інф.). Забег як вады ўхапіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Г. зн. на кароткі час. Завыў як воўк на Грамніцы. Таўрэль У. А., 1938 г.н., 1995. Була Міл. Грамніцы – свята, якое прыпадае на 15 лютага. Тут: моцна закрычаў, заенчыў (ад болю, ад страху). Заглядае ў вочы як салавей. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Нечаго хочучы, лісьліва" (тлум. інф.). Задаецца як вош на грэбені. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Так пасміхаюцца з пыхлівага чалавека, ганарліўца. Задаецца як муха на шклянцы з мёдам. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Задушыць як гада. Рамашка У.І., 1931 г.н., 1995. Галынка Міл. «Кажу яму: "Будзяш піць – задушу як гада"» (з аповеду інф.). Зайздросны як паповы вочы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Поп – зайздросьнік, усяго яму было мало" (тлум. інф.). Зарабіў як Блоцкі на мыле. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Кап ні плаціць грошы за перавоз, нейкі Блоцкі прывязаў сваё мыло да парахода, а мыло ў вадзе растало, размузяло" (тлум. інф.). Зарос як поп. Рабчэня А.А., 1944 г.н., 2006. Заполле Кос. Пра зарослага, няголенага чалавека. Засаромеўся як дзяўчына. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 290 ▶