Старонка 233
◀ / 290 ▶
Жыве як у Бога за дзвярыма (за плячыма). Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. Г. зн. у дастатку, без бяды. Жыве як у раі. Андрыяшка А.В., 1933 г.н., 2008. Размеркі Стайк. Жыве як чалавек. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. прыстойна, сумленна, па-людску. Жывот дрыжыць як кісель. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. Жывот як бочка. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. Жывуць як браты. Свігла В.А., 1958 г.н., 2002. Хадоркі Кос. Г. зн. мірна, у згодзе, ладзячы. Жывучы як кот. Шумовіч В.В., 1930 г.н., 1996. Хрышчонавічы Квас. “І есьці німа чаго, і ў хаці холад, і нічого да яго не прыстае – жывучы як кот” (тлум. інф.). Жыта як гай. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. высокае, густое. Жыта як сцяна. Высоцкі К.К., 1930 г.н., 1995. Юкевічы Стайк. Жыта як чарот. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. умалотнае, з буйным коласам. “Жыто як чарот, трудно было пераламаць на серп” (прыклад інф.). Жыць як набяжыць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. “Трэба жыць, як выходзіць, як набяжыць: калі лепш, калі горш” (тлум. інф.). Забаўляецца як малое дзіця. Шчурская Н.У., 1942 г.н., 1997. Альшаніца Квас. “Зьдзяціняў чалавек: забаўляяцца як малое дзіця, з унукамі ў фудбол гуляя” (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶