Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Едуць як на суд. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2003. Алынаніца Квас. "Так жартуюцъ с тых, шчо едуць на адным возі, але сядзяцъ сьпіною адзін да аднаго" (тлум. інф.). Есці хочацца як плакаць. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Г. зн. надта моцна. Есць мяне як іржа жалеза. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Пра нудлівых, бурклівых мужа ці жонку. Есць як апошні раз. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Mi л. "Есъцъ многа, нібы заутра ні дадуцъ" (тлум. інф.). Есць як жабрак. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Г. зн. прагна, спяшаючыся. Есць як з галоднага краю вырваўся. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2004. Мілейкі Міл. Тое самае. Есць як кот. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. мала. Есць як на агонь кідае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Есць прагна, з апетытам. Есць як на агонь ляціць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. вельмі хутка. Есць як назаўтра. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. вельмі марудна. Есць як нежывы. Лісок Н.В., 1929 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. надта павольна, без апетыту
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 290  ▶