Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 229 Дождж як з вядра. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Так скажуцъ npa заліўны дождж" (тлум. інф.). Дождж як з цэўкі. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Цэўка — драўляная трубачка для намотвання нітак. Тут: моцны. Доўгі як аглобля. Шчурко B.B., 1959 г.н., 2001. Заполле Кос. Пра высокага, танклявага чалавека. a) Доўгі як жэрдка. Рудзько В.Ф., 1930 г.н., 1996. Любішчыцы Люб. Дробны як мак. Рабчэня T.B., 1972 г.н., 2002. Квасевічы Квас. «Пра ўсё, што дробнае, кажуць: "Дробны як мак"» (тлум. інф.). Дружныя як лапатаю збітыя. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2008. Размеркі Стайк. "Дружацъ паміш сабою, боляй йім ніхто ні трэба" (тлум. інф.). Дрыжыць як асінавы (дубовы) ліст. Малыгіна В.А., 1923 г.н., 1998. Аляксейкі Стайк. Дужы як конь. Крыштопік С.В., 1967 г.н., 2000. Зялёны Бор Стайк. Пра моцнага, дужага чалавека. Дужы як свіння ў лужы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Так смяюцца з чалавека, які выхваляецца сваей сілаю. Дурны як баран. Ялоўскі У.С., 1930 г.н., 1995. Зыбайлы Жытл. Дурны як бот. Анішчык В.А., 1935 г.н., 1995. Була Міл. Дурны як корак ад пустой бутэлькі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Дурны як пень. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2002. Заполле Кос. Дурны як сала без хлеба. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶