Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 231 Есць як не сваім ротам. Воўна Г.П., 1910 г.н., 1984. Заполле Кос. Тое самае. Есць як не ў сябе. Валах Л.Л., 1970 г.н., 2011. Бялавічы Кос. Г. зн. многа, прагна. Есць як пярэчынка перачыняе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пярэчынак — пласт сена, саломы, які збіваецца граблямі. Тут: есць паволі, з смакам. Есць як у прорву пхае. Голуб І.В., 1931 г.н., 1996. Скураты Квас. Вельмі многа, прагна. Жджэ як Бога. Аўласевіч С.С., 1921 г.н., 2001. Няхачава Стайк. Г. зн. з надзеяй, як выратавання. Жоўты як жаўток. Клявец Г.І., 1926 г.н., 2005. Няхачава Стайк. Жыве як гарох пры дарозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Пра безабароннага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. Жыве як жабрак. СтупакМ.П., 1930 г.н., 2002. Падстарынь Падст. Жыве як кот з сабакам. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. Жыве як пані. Самсонік Н.І., 1935 г.н., 1987. Заполле Кос. "Жыве у дастатку, усё мая: i піці, i есьці, i апрануцца" (тлум. інф.). Жыве як труцень. Палонскі І.А., 1932 г.н., 2001. Панкі Люб. "Жыве толькі для сябе, нікому ні у чым ні паможа" (тлум. інф.). Жыве як тумар. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Ту мар — сугней. Г. зн. жыве, цураючыся людзей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тўмар
3 👁
 ◀  / 290  ▶