Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 225 Горкі як чэмер. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алыыаніца Квас. Чэмер (Veratrum) — атрутная травяністая расліна з сям'і лілейных. Грабецца як курыца на сметніку. Мінчук П.І., 1918 г.н., Стайкі Стайк. Пра маруднага чалавека. Гразны як свіная ражка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Гразны — брудны. Р а ж ка — драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, у якой звычайна мяшалі корм свінням. Грошай як гразі. Шыманчык B.C., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. вельмі шмат. Грошы бягуць як вада. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1997. Алынаніца Квас. Г. зн. трацяцца неўпрыкмет, хутка разыходзяцца. Грошы як сліна. Станкевіч B.B., 1933 г.н., 1991. Заполле Кос. Г. зн. хутка разыходзяцца, знікаюць. Грудзіна як у каня. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г рудзі на — грудная клетка. Тут: пра шырокага ў плячах мужчыну. Грыбоў як насеяна. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Г. зн. вельмі многа. Грызе як іржа жалеза. Свігла В.А., 1958 г.н., 2003. Хадоркі Кос. "Дзень у дзенъ, ні ведаючы спачыну, бурчыцъ, усім нізадаволены" (тлум. інф.). Грызуцца як кот з сабакам. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1996. Заполле Кос. Г. зн. сварацца кожны дзень. Грызуцца (гыркаюцца) як сабакі. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1995. Хрышчонавічы Квас. 8. А. Зайка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
3 👁
 ◀  / 290  ▶