Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Гладкі як мянёк. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Мянёк — мянтуз. Тут: пра чалавека гладкага, тлустага. Глухі як пень. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст. Пра чалавека, які моцна недачувае. Глядзець у вочы як салавей. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Шлъно глядзецъ, патрабавалъно, вымольваючы бытто нешчо" (тлум. інф.). Глядзець як на дзіва. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Mi л. Глядзіць з-пад ілба як воўк. Майсейчык А.А., 1924 г.н., 1976. Гошчава Стайк. Г. зн. пагрозліва, з нянавісцю. Глядзіць чужых дзяцей як сваіх родных. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Глянуў як тры грошы даў. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. "Гэто значыць зъ непрыязнасъцю, як на апошняго чалавека, на жабрака" (тлум. інф.). Годзіць як ліхой скуле. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Годзі ць - дагаджае. Тут: пакорліва, выконваючы ўсё, што скажуць. Голы як бізун. Міраноўскі У.П., 1927 г.н., 1997. Хадакі Жытл. Гол як сакол. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Г. зн. бедны. Горача як на печы. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1995. Хрышчонавічы Квас. Горкі як палын. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 1980. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

халапя
5 👁
 ◀  / 290  ▶