Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 223 Галава як на кію. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2003. Заполле Кос. "Пра вяртляваго чалавека, быстраго" (тлум. інф.). Галава як ражка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. вялікая. Р а ж ка — драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай. Галава як цабэрак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Toe самае. Цабэрак — невялікі цэбар. Галасок як званочак. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Г. зн. звонкі. Галодны як воўк. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Галодны як сабака. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Галоўка як макаўка. Шчурко Т.І., 1940 г.н., 2008. Заполле Кос. Г. зн. круглая, як галоўка маку. Ганяюць як Марку па пекле. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра чалавека, які ніяк не даб'ецца праўды. Пасылаюць, ганяюць яго ад аднаго начальніка да другога, з аднаго месца ў другое. Ганяюць як сабаку. Голуб В.І., 1930 г.н., 2001. Скураты Квас. Гарачы як агонь. Kyic М.Д., 1925 г.н., 2005. Косава. Пра запальчывага чалавека. Гарачы як прысак. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2008. Заполле Кос. Гарыць як рабіна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Так кажуць пра нешчо яркае, якое ажно вочы адбірая" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
5 👁
 ◀  / 290  ▶