ПАРАЎНАННІ Гаворыць як не сваім голасам. Мігель A.A., 1918 г.н., 1976. Заполле Кос. Г. зн. спалохана, разгублена. Гаворыць як п'яны. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Г. зн. з цяжкасцю прамаўляючы словы. Гаворыць як стары. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2002. Бялавічы Кос. Пра дзіця, якое разважае, як дарослы. Гаворыць як тры дні не еўшы. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. Г. зн. ціха. Гаворыць як у торбу кладзе. Лушчык B.I., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. хораша, складна. Гады як вада сплываюць. Лушчык I.I., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Галава гудзе як збан. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Кажуць, калі моцна баліць галава. Галава як брушка. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл. Г. зн. круглая, вялікая. Галава як бязмен. Зайка А.П., 1911 г.н., 1981. Заполле Кос. Галава як гарбуз. Мігель А.А., 1918 г.н., 1979. Заполле Кос. Г. зн. круглая, вялікая. Галава як дзіравае рэшата. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Пра бяспамятнага чалавека. Галава як калена. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. лысая
Дадатковыя словы
пяны
4 👁