Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 221 Высокі як тычка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Пра чалавека. a) Выцягнуўея як тычка. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. Вытрашчыў вочы як жаба. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. Выцягнуў лапы як камар. Грыб А.І., 1953 г.н., 2011. Косава. Сканаў, памёр. "Жыў-жыў, выцягнуў лапы як камар - нічого ўжэ яму ні трэба" (тлум. інф.). Вялы як рыба. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1992. Заполле Кос. Гаваркі як малатарня. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2006. Мілейкі Mi л. Гаворыць як блёкату наеўшыся. Невяроўская Н.А., 1914 г.н., 1995. Юкевічы Стайк. Блёкат {Hyoscyamus) — атрутная травяністая расліна з сям'і паслёнавых. Г. зн. гаворыць, як непрытомны, як сам не свой. Гаворыць як бобу наеўшыся. Лушчык B.I., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. бязглуздзіцу. Гаворыць як з кніжкі чытае. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Выразна прамаўляючы словы, складна. Гаворыць як лістом сцеле. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. лісліва, запабягаючы. Гаворыць як макам сыпле. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Тут: хутка, адрывістымі фразамі. Гаворыць як масла на патэльні. Шчурко Я.Р., 1928 г.н., 2006. Бялавічы Кос. Гучна, адрывіста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
7 👁
 ◀  / 290  ▶