ПАРАЎНАННІ Губы як каўбасы. Лунь А.М., 1916 г.н., 1987. Заполле Кос. Г. зн. тоўстыя. Гудуць як пчолы ў вуллі. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2003. Скураты Квас. Так кажуць, калі сабралася шмат людзей i ўсе размаўляюць. Гуляе як кот з мышшу. Горбач Р.І., 1961 г.н., 2012. Івацэвічы. "Гэдакія гулі да бяды даводзяць" (тлум. інф.). Гуляе як цяля на вяровачцы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Яно як бы й на волі, але ш вяроўка ні дае разгуляцца. Так i пра чалавека скажуцъ" (тлум. інф.). Дабраўся да гарэлкі як свіння да гразі. Бурвін М.М., 1931 г.н., 1996. Заполле Кос. Дабраўся як жыд да мыла. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. многа нечага набраў. Дагарае як свечка. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Пра чалавека, які дажывае апошнія дні. Дапаможа як мёртваму кадзіла. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Нічога не дапаможа. Дапаможа як хваробе кашаль. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Дарваўся бы свіння да карыта. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2004. Мілейкі Міл. Г. зн. нахапаць чагосьці без меры, у вялікай колькасці. Дарога як ляск. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2003. Алынаніца Квас. Г. зн. язджалая, гладкая, без выбоін. "Ляск — зъ ляшчыны кіёк. Ён роўны, ажно блішчыць" (тлум. інф
3 👁