Гладкі як мянёк. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас.
Мянёк – мянтуз. Тут: пра чалавека гладкага, тлустага.
Глухі як пень. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст.
Пра чалавека, які моцна недачувае.
Глядзець у вочы як салавей. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
"Пільно глядзець, патрабавально, вымольваючы бытто нешчо" (тлум. інф.).
Глядзець як на дзіва. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл.
Глядзіць з-пад ілба як воўк. Майсейчык А.А., 1924 г.н., 1976. Гошчава Стайк.
Г. зн. пагрозліва, з нянавісцю.
Глядзіць чужых дзяцей як сваіх родных. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Глянуў як тры грошы даў. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас.
"Гэто значыць зь непрыязнасьцю, як на апошняго чалавека, на жабрака" (тлум. інф.).
Годзіць як ліхой скуле. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Годзіць – дагаджае. Тут: пакорліва, выконваючы ўсё, што скажуць.
Голы як бізун. Міраноўскі У.П., 1927 г.н., 1997. Хадакі Жытл.
Гол як сакол. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Г. зн. бедны.
Горача як на печы. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1995. Хрышчонавічы Квас.
Горкі як палын. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 1980. Заполле Кос.
85 👁