Галава як на кію. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2003. Заполле Кос.
"Пра вяртляваго чалавека, быстраго" (тлум. інф.).
Галава як ражка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Г. зн. вялікая. Ражка — драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай.
Галава як цабэрак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Тое самае. Цабэрак — невялікі цэбар.
Галасок як званочак. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Г. зн. звонкі.
Галодны як воўк. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Галодны як сабака. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Галоўка як макаўка. Шчурко Т.І., 1940 г.н., 2008. Заполле Кос.
Г. зн. круглая, як галоўка маку.
Ганяюць як Марку па пекле. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Пра чалавека, які ніяк не даб'ецца праўды. Пасылаюць, ганяюць яго ад аднаго начальніка да другога, з аднаго месца ў другое.
Ганяюць як сабаку. Голуб В.І., 1930 г.н., 2001. Скураты Квас.
Гарачы як агонь. Куіс М.Д., 1925 г.н., 2005. Косава.
Пра запальчывага чалавека.
Гарачы як прысак. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2008. Заполле Кос.
Гарыць як рабіна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
"Так кажуць пра нешчо яркае, якое ажно вочы адбірая" (тлум. інф.).
77 👁