Старонка 226
◀ / 290 ▶
Горкі як чэмер. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Чэмер (Veratrum) — атрутная травяністая расліна з сям'і лілейных. Грабецца як курыца на сметніку. Мінчук П.І., 1918 г.н., Стайкі Стайк. Пра маруднага чалавека. Гразны як свіная ражка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Гразны — брудны. Ражка — драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, у якой звычайна мяшалі корм свінням. Грошай як гразі. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. вельмі шмат. Грошы бягуць як вада. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1997. Альшаніца Квас. Г. зн. трацяцца неўпрыкмет, хутка разыходзяцца. Грошы як сліна. Станкевіч В.В., 1933 г.н., 1991. Заполле Кос. Г. зн. хутка разыходзяцца, знікаюць. Грудзіна як у каня. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Грудзіна — грудная клетка. Тут: пра шырокага ў плячах мужчыну. Грыбоў як насеяна. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Г. зн. вельмі многа. Грызе як іржа жалеза. Свігла В.А., 1958 г.н., 2003. Хадоркі Кос. "Дзень у дзень, ні ведаючы спачыну, бурчыць, усім нізадаволены" (тлум. інф.). Грызуцца як кот з сабакам. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1996. Заполле Кос. Г. зн. сварацца кожны дзень. Грызуцца (гыркаюцца) як сабакі. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1995. Хрышчонавічы Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 290 ▶