ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 21 Бог не роўна дзеліць. Вайцяшук M.T., 1916 г.н., 1995. Верашкі Квас. У кожнага свой лёс: аднаму шчасціць болып, другому менш. Бог не цяля, пазнае круцяля. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Той, хто жыве ашуканствам i падманам, атрымае па заслугах. Бог сірату любіць, але шчасця не дае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Алыпаніца Квас. Гэтак кажуць, спагадаючы сіраце. Бог тройцу любіць. Макарчэня M.A., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Чалавек, якому нешта недадаюць, гэтак жартуe, нагадваючы пра тое. Браты — воўчыя раты. Зайка B.A., 1942 г.н., 2012. Заполле Кос. "Так кажа сястра пра братоў. Да йіх ні вельмі прытулісься, бо трэба ш сястры зямлі дацъ у пасах, калі замуж будзя йсьці" (тлум. інф.). Браў воўк, узялі i воўка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Нядобрыя ўчынкі, справы, колькі б яны ні тварыліся, стануць вядомыя, будуць мець канец. Будзе галава, будуць i грошы. Мацвіеня B.A., 1917 г.н., 1995. Галік Міл. "Чалавек, у якого разумная галава на плячах, заўсёды прыдумая, як зарабіць грошы" (тлум. інф.). Будзем жывы i Богу мілы, а людзям сам чорт не дагодзіць. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2001. Заполле Кос. "Hi дагаджайця людзям, а дагаджайця богу, так некалі мая маці казала" (тлум. інф.). Будзем мы — будуць i грошы. Зеляня М.М., 1944 г.н., 2003. Квасевічы Квас. "Будзем жывыя мы, то заробім грошы. Мёртвому нічого ні трэба" (тлум. інф.). Будзе ў людзей — будзе ў нас. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Тое, шчо ў людзей е, калі пастараямся, будзя i ў нас" (тлум. інф
25 👁