Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Бі каня аўсом, а не пугаю. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Дагледжанаго каня падганяцъ ні трэба, ён сам бяжыцъ. Гэдак i чалавек: калі добра пад'ясі, то й праца спорыцца" (тлум. інф.). Блізка відаць — далёка сцібаць. Зайка Г.А., 1900 г.н., 1984. Заполле Кос. Сцібаць - ісці, крочыць. Блізкі сусед лепш, чым далёкая радня. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2006. Стайкі Стайк. "Як бяда, то бяжыш да суседа, просіш, каб выручыў" (тлум. інф.). Бога хвалі i чорта не гняві. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Трэба жыць у міры i згодзе з усімі людзьмі. Бог высока, а пан далёка. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Трэба найперш спадзявацца, разлічваць на свае сілы. "Так кажуцъ, як німа заступцы, як чалавек бедны" (тлум. інф.). Бог даў — Бог узяў. Голуб В.І., 1930 г.н., 2002. Скураты Квас. "Даўней дактароў ні было. Захварэя дзіця — i памрэ. Такімі словамі спачувалі бацъкам" (тлум. інф.). Бог знае куды, калі, нашто. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2004. Альшаніца Квас. Бог казаў дзяліцца. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1990. Альшаніца Квас. Трэба памагаць бедным i ўбогім. Бог лесу не раўняе i людзей гэтаксама. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Бога на суд не падасі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Як бог даў, так i будзе: бога на суд не падасі" (тлум. інф.). Бог не без міласці, свет не без добрых людзей. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2009. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падясі
21 👁
 ◀  / 290  ▶