ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 19 Без Бога ні да парога. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. Без Божага бласлаўлення не варта пачынаць ніякую справу. Без Божай волі з галавы i волас не ўпадзе. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл. Усё падуладна Богу. Без грэбеня (начыння) i вош не заб'еш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Усякае начынъне павінна быцъ у дбайнага гаспадара" (тлум. інф.). Без навукі i пастала не спляцеш. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. Без працы сядзець — можна адубець. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыыаніца Квас. "Будзеш сядзець рукі склаўшы — з голаду памрэш" (тлум. інф.). а) Без працы сядзець — можна здурэць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. У працы хутка ляціць час. Без сваркі няма гаспадаркі. Шчурко Г.А., 1960 г.н., 1994. Корачын Жытл. Вядзенне сялянскай гаспадаркі нярэдка выклікае спрэчкі паміж мужам i жонкай. Без сякеры не цясляр, без лапаты не агароднік. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Кожны шануе тыя прылады працы, без якіх не можа абысціся. Без хлеба яда — да парога хада. Макарчэня М.М., 1934 г.н., 1995. Заполле Кос. "У хлебі жыцьцёвая сіла" (тлум. інф.). Белыя рукі чужой працай жывуць. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Белыя рукі ў гулыпая" (тлум. інф.). Бессаромнае вока дыму не баіцца. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. Чалавек без сораму людзей не баіцца, ён здатны на подласць
Дадатковыя словы
забеш
40 👁