Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Зайка А.П., 1911 г.н., 1983. Заполле Кос. "Багатаму вечне ўсяго мало. Яму дзіво: "Мне ўсяго вобмаль, а як пгады бедны жыве?" (тлум. інф.). Багаты спявае, а бедны плача. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. "Шчо б ні гаварылі, а кажнаму сваё" (тлум. інф.). Багаты чалавек не грашыма, a здароўем. Грудавы P.A., 1904 г.н., Бялавічы Кос. Байструк — божы струк. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Няшлюбнае дзіця — божае дзіця. Так кажуць людзі. Яму ў жыцьці трэба спадзявацца толькі на бога" (тлум. інф.). Балота без чорта не бывае. Кот H.M., 1945 г.н., 1993. Заполле Кос. Ba ўсякай грамадзе, ва ўсякім гурце знойдзецца той, хто ігнаруе правілы традыцыйнай маралі, паводзіць сябе непристойна. Бачыць вока, ды ісці далёка. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Здаецца, i няшмат працы, але, узяўшыся за яе, патраціш многа часу. Баязлівы i свайго ценю баіцца. Собаль П.З., 1927 г.н., 2003. Квасевічы Квас. Бедавальнікаў многа, а ратавальнікаў няма. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. "Пабедавацъ памогуцъ, а восъ рады якое знайсьці, памахчы німа каму" (тлум. інф.). Беднаму няма чаго губляць. Мяхведзь А.П., 1930 г.н., 2007. Руда Падст. "У беднаго й так нічого німа, страты ён ні баіцца" (тлум. інф.). Без ахвоты няма работы. Бурына Ф.А., 1939 г.н., 2001. Сакоўцы Mi л. На ўсякую работу трэба мець хаценне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
29 👁
 ◀  / 290  ▶