ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 17 Той, хто спазнаў бяду, прыкрасць, цяпер усяго баіцца. Арэх i рак — адзін смак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Спажываючы іх, ніколі не спатоліш голаду, ніколі не наясіся, бо яды гэтай мала. а) Баба i рак — адзін смак. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Ашуканствам свет пройдзеш, а назад не вернется. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Баба з воза — каню лягчэй. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. Калі хто адмаўляецца ад супольнай працы, то кампаньёнам ад гэтага толькі лепш: яны пазбаўляюцца ад таго, хто тармозіць справу. Баба i чорта перахітрыць. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Mi л. Жанчыны, здольныя на хітрасць, вынаходлівыя. Баба ў тры вузлы завяжацца, а свайго даб'ецца. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Бабу б'юць за язык. Андрыяшка А.В., 1933 г.н., 2010. Размеркі Стайк. "Жанчынам шкодзіць доўгі язык, празъ яго маюцъ непрыемнасьці" (тлум. інф.). Багатага i Бог любіць. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. Багатаму i чорт дзяцей калыша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Алынаніца Квас. Багатаму ўсе рады паслужыць. Багаты беднаму не спагадае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "У багатаго ўсё е, ён ні бачыцъ, што бедны сядзіць бяс хлеба" (тлум. інф.). а) Багаты з беднага не спагадае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас
Дадатковыя словы
бюць, дабецца
25 👁