ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Ад работы не гарбацеюць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Работа — на радасьць, работа — на здароўе" (тлум. інф.). Адрыгнуцца науку каровячыя слёзы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Крыўднік паплоціцца за прычыненую крыўду. Ад свайго злодзея не ўсцеражэшся. Ступак М.П., 1930 г.н., 2007. Падстарынь Падст. "Калі завядзецца злодзяй у сямЧ, то зь йім цяшко зладзіць" (тлум. інф.). Ад смерці не адмолішся, не адкупішся i не адпросішся. Прыступчык М.В., 1925 г.н., 2003. Падстарынь Падст. Ад сябе не схаваешся (не ўцячэш). Прымак М.І., 1919 г.н., 2008. Івацэвічы. "Ад людзей можно схавацца, нешчо ўтаіць, а ат сябе нідзе спрату ні найдзеш" (тлум. інф.). Ад сябе толькі курыца грабе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Кажан найперш думав пра сябе" (тлум. інф.). а) Усе да сябе грабуць, адна курыца ад сябе. Мацвіеня В.К., 1917 г.н., 2001. Лазаўцы Міл. "Калі ні дурань, то кажны клапоціцца пра сябе" (тлум. інф.). Ад цяплосці не баляць косці. Брыль A.A., 1937 г.н., 2001. Плехава Люб. Кажуць таму, хто наракае на гарачыню. Ажаніўся — навек жонкай падавіўся. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2003. Няхачава Стайк. Пра чалавека, які нешчаслівы ў сямейным жыцці. Ажаніцца — не ўпіцца. Прыступчык M.B., 1925 г.н., 2003. Падстарынь Падст. Перш чым ажаніцца, трэба добра падумаць. Апёкся на малацэ, то на халодную воду дзьмуць будзеш. Лушчык А.І., 1953 г.н., 1980. Алынаніца Квас
35 👁