ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 15 "Адно дзіця альбо cipama, альбо цацка" (тлум. інф.). Адно дзіця, як кол у плоце. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2001. Заполле Кос. "Адно дзіця — гэто адзінота на ўсё жыцьцё: ні сястры, ні брата — прыперціся німа да каго" (тлум. інф.). Адно зерне пуды збірае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Ашчаднасць — аснова дабрабыту. Адной рукой вузел не развяжаш. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Без людской дапамогі цяжка справіцца з жыццёвымі турботамі. Адной рукой дае, а дзвюма адбірае. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1974. Бялавічы Кос. Пра хітрага, карыслівага чалавека. Адно ў пушку, другое ў трыбушку. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Кос. "Так жартуюцъ з мужыка й жонкі, якія багацеюць на дзяцей штогот" (тлум. інф.). Адны бацькі гадавалі, ды не адную долю ад Бога атрымалі. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. "Кажны чалавек мая свой лес" (тлум. інф.). Адны пануюць, а другія гаруюць. Стась Я.І., 1948 г.н., 1983. Заполле Кос. Пра маёмасную няроўнасць людзей. Ад паклону спіна не баліць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1991. Альшаніца Квас. "Каб дабіцца праўды, трэба пакланіцца: ат паклону сьпіна не баліць" (тлум. інф.). а) Ад паклону галава не адваліцца. Пархута Г.І., 1927 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Ад парога падлогу не мятуць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "На ўсё на съвеце е парадак" (тлум. інф
24 👁