Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Адна бяда не ходзіць, за сабою другую (сем) водзіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Кажуць, спагадаючы таму, каго апанавала бяда. Адна галава добра, а дзве лепей. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пры вырашэнні жыццёвых праблем добра параіцца з іншым чалавекам. Адна галавешка не гарыць, дзве лепей. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. у пары, у шлюбе лепей жыць. Аднаго бацькі дзеці. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Ёсць тое, што яднае людзей, - сям'я, род. Аднае маткі дзяткі, ды не аднае ўхваткі. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2002. Заполле Кос. "Кроу адна, а повад розны" (тлум. інф.). Повад - паводзіны, характар. Аднаму i ля кашы няспорна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Безъ люцкой помачы ні пражывеш" (тлум. інф.). Адна паршывая авечка ўвесь статак псуе. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. а) Адно цяля паганае ўсю чараду апаганіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Нягодны чалавек усё сяло абняславіць" (тлум. інф.). Адна скула замінае. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1996. Скураты Квас. У гаспадарцы прыдасца нават, здавалася б, непатрэбная рэч. Адно вока бачыць далёка, а два — яшчэ далей. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. У жыцці спадзявайся не толькі на сябе, але слухай i іншых. Адно дзіця, як вока ў лобе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
24 👁
 ◀  / 290  ▶