ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 13 Адзін строчыцца, a ўсім хочацца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Страчыцца — гізаваць. Так кажуць пра карову, якая ўцякае ад гіза. Тут: пра чалавека, які ўвяжацца ў непатрэбную справу ды іншых за сабой цягне. Адзін у плот, другі ў агарод. Ялоўскі У.С., 1930 г.н., 1995. Зыбайлы Жытл. Так кажуць, калі ўбачаць, што людзі ніяк не паразумеюцца. Ад зладзейства не разжывешся. Шумовіч A.B., 1924 г.н., 1997. Хрышчонавічы Квас. Ад злосці баляць косці. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст. "У злоснаго чалавека заўсёды кепскі настрой, у яго ўсё баліць" (тлум. інф.). Ад зямлі адарваўся, а да неба не дастаў. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. 3 пэўнай іроніяй кажуць пра таго, хто пераболыпвае свае магчымасці. Адклад не ідзе на лад. Рамашка У.І., 1931 г.н., 1995. Галынка Mi л. Не адкладвай работу на потым, старайся яе выканаць адразу. Ад коласу да коласу - не чуваць бабскага голасу. Гоган М.Т., 1930 г.н., 2004. Заполле Кос. Рэдкая збажына, будзе слабы ўраджай. Ад коласу да коласу няма месца i воласу. Лунь А.М., 1916 г.н., 1996. Заполле Кос. "Кажуць, калі густая збажына, калі павязьніка чакая шмат работы" (тлум. інф.). Па вяз ьні к — дзяцюк, які вяжа снапы i ставіць мэндлі. Ад курыцы плота няма. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. "Ад дурноты німа ратунку, німа абароны" (тлум. інф.). Ад ляносці не баляць косці. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Так дакараюць гультая ці смяюцца з яго
Дадатковыя словы
халапя
27 👁