ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Аддай рукамі, будзеш забіраць нагамі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Бывая, пазычыш каму што, то папаходзіш, каб аддаў" (тлум. інф.). a) Даў рукамі, хадзі нагамі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. "Пазычыцъ лёхко, а пасъля папаходзіш, каб вярнуцъ пазычанае" (тлум. інф.). Аддам на святыя ніколі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які клянецца аддаць пазыку, але якому няма веры. Ад думкі галава баліць. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. Звычайна кажуць тады, калі нешта модна турбуе, палохае нявырашанасцю, вымагае пільнага абдумвання. Адзін Бог без граху. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2002. Заполле Кос. Кажуць, калi спрабуюць апраўдаць, патлумачыць свае ці чужыя ўчынкі, паводзіны, на думку іншых людзей, не зусім прыстойныя. Адзін Бог святы ведае, што будзе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Адзін дуб у полі — то не лес. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Без людзей, без людской падмогі не пражывеш. Адзін з'еш вала — адна хвала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Кажуць, калі хваляць гасціннага чалавека, упікаючы гэтым скупога. Адзін раз густа, а другі пуста. Грынчык Н.І., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Пра непрактычнасць, марнатраўства іншага чалавека. Адзін раз схлусіш — другі не навераць. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Адзін скача, другі плача, трэці песенькі пяе. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Пра разнастайнасць, рознабаковасць, непрадказальнасць жыцця
35 👁