ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Абедаў, а жывот не ведаў. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Гэтак кажа той, хто ўстаў галодны з-за стала. Або пан, або прапаў. Букшта B.K., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. Так кажуць, калі пачынаюць рызыкоўную справу. Абы балота, a чэрці знойдуцца. Мацвіеня B.K., 1917 г.н., 2001. Лазаўцы Міл. "Былі б рукі, а работа для йіх заўсёды знойдзяцца" (тлум. інф.). Абы шыя, а хамут знойдзецца. Клютко P.A., 1960 г.н., 2003. Аўсто Стайк. Так жартоўна суцяшаюць кавалера, які думае, што не знойдзе сабе пары. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра абяцанне, якое цешыць, але не будзе выкананае. Агонь вадою тушаць, а сварку маўчаннем. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Агонь горшы за злодзея: злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь нічога. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб. Агуркамі вячэру не адбудзеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Пасля цяжкай працы патрэбна сытная яда. Ад аднаго берага адарваўся, а да другога не прыстаў. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які не трымаецца свайго, роднага
43 👁