ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Будзеш салодкі — праглынуць, будзеш горкі — праклянуць. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Трэба паводзіць сябе з людзьмі роўна: не запабягаць i не заядацца. Будзь свайму слову гаспадар. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. Бульба - хлебу падмога. Собаль K.C., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Бывала, буяла, a цяпер расці не хоча. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. "Кажны хваліць сваю маладосъцъ" (тлум. інф.). Была б галава, a вошы знойдуцца. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Чалавек часам няўрокам накліча бяду на сваю галаву. Была мамка міла, як срачку мыла. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Маці трэба была, як здаровая была, як задавала, як памагала, а на старасьці й дзеці адвярнуліся" (тлум. інф.). Была ў папа апошняя жопка. Міскевіч М.М., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл. Так кажуць, калі нехта клянецца, што зрабіў благое апошні раз. Былі б косці, а мяса нарасце. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2001. Бялавічы Кос. "Ш съмейся с худога, ён патаусъцее" (тлум. інф.). Быў копік ды з'ездзіўся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Алынаніца Квас. Ca шкадаваннем кажуць, калі страцяць здароўе. Б'юць не за тое, што ўкраў, а за тое, што папаўся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Пакаранъне дастаняш, калі зловяцъ цябе на дрэнным учынку" (тлум. інф.). Бяда адпа не ходзіць, за сабою другую водзіць. Серая В.В., 1912 г.н., 1995. Заполле Кос
Дадатковыя словы
бюць, зездзіўся
24 👁