ПАРАЎНАННІ Вішчыць як парася ў плоце. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Гучна, прарэзліва. Водзіць галава як п'янага. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Так гаворыць пра сябе хворы чалавек. Вольны як вецер. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Пра чалавека, які не абцяжарвае сябе клопатамі, нават пазбягае іх. Востры як каса. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава. Пра ўсё, што добра навострана. Вочы бегаюць як у злодзея. Саўчук М.Р., 1922 г.н., 1997. Жытлін Жытл. Вочы вываліла (вытрашчыла) як сава. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Вочы як у жабы. Шчурко Я.Р., 1928 г.н., 2006. Бялавічы Кос. Г. зн. лупатыя. Вочы як у ката. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. блішчаць. Вочы як шкляныя. Лушчык А.І., 1953 г.н., 1980. Альшаніца Квас. Такія вочы бываюць у п'янага чалавека. Вучоных развялося як сабак. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Іранічнае выказванне пра шматлікіх прамоўцаў, прарокаў, якіх шмат развялося ў наш час. Вываліў зубы як конь. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 1995. Заполле Кос. Вываліўся як жэрдка. Зайка Ф.Я.,1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Хлапец вырас, выцягнуўся
Дадатковыя словы
пянага
8 👁