Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 217 Валасы як лён. Бурвін K.A., 1937 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Г. зн. мяккія. Валасы як на вожыку. Бурдзь A.M., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос. Пра шорсткія, ускудлачаныя вал асы. Валачэцца як вяроўка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. павольна, ледзь перастаўляючы ногі. Валіць як каня. Голуб M.C., 1951 г.н., 2001. Квасевічы Квас. Моцна біць. Варочаецца як мядзведзь (як свіння). Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Пра павольнага, няўклюднага чалавека. Варыць як у гаршку. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Пра надвор'е. Тут: спякотна, нават ветрык не падзьме. Ведаць як аблупленага. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1995. Размеркі Стайк. Г. зн. добра ведаць. Вёрткі як вуж. Лісок H.B., 1929 г.н., 1984. Альшаніца Квас. Вёрткі як уюн. Воўна В. Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Відаць як на далоні. Майсейчык A.A., 1924 г.н., 1984. Гошчава Стайк. Вісіць як камень на шыі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Кажуць, калі ад нечага цяжка пазбавіцца. Вісіць як на калку. Бурвін K.A., 1937 г.н., 2005. Бялавічы Кос. Гаворка ідзе пра адзенне на худым чалавеку. Вісіць як у мяшку. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. Неба нізкае, хмарна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе
11 👁
 ◀  / 290  ▶