ПАРАЎНАННІ Будзе табе як сіваму каню. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2010. Размеркі Стайк. Пагрозліва кажуць таму, хто ў нечым правінаваціўся. Бурчыць як кіла. Жыромская H.B., 1918 г.н., 1995. Бусяж Міл. Кіла — грыжа. Тут: бубніць, сярдзіта мармыча. Бурчыць як ліхая свякроў. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Бурчыць як скула ліхая. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. Г. зн. бурчыць без супынку. Бухае як у бочку. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. моцна кашляе. Б'юцца як каты ў мяху. Зайка А.П., 1911 г.н., 1991. Заполле Кос. "Так кажуцъ пра тых хто жыве ў нязгодзі ў адной хаці" (тлум. інф.). Бяжыць як на пажар. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. хутка, імкліва. Бяжыць як сабака язык высалапіўшы. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1995. Скураты Квас. Г. зн. вельмі хутка, колькі змогі. Бяжыць як у рэчцы вада. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. няспынна. Тут: пра імклівасць часу, жыцця. Бада чыстая як сляза. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2004. Заполле Кос. Вада чыстая як шкло. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Mi л. Валасы як дрот. Голуб І.В., 1931 г.н., 1996. Скураты Квас. Г. зн. шорсткія
Дадатковыя словы
бюцца
4 👁