Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 219 Выган як бубен. Турчына H.K., 1922 г.н., 1995. Грыўда Міл. Пусты, выгаралы на сонцы, выбіты капытамі жывёл. Выдзыгвае як бычок на прывязі. Лісок М.І., 1932 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Выдзыгваць — падскокваць. "Маладое цяля i хлапчына-гарэза аднолькава радуюцца свабодзі" (тлум. інф.). Вые як воўк у Піліпаўку. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. П іл і п а ў к а — шасцітыднёвы перадкалядны пост. Гэтым часам ваўкі гуляюць сваё вяселле, збіраюцца ў зграі, выюць. Выць — тут: плакаць горка, няўцешна. Вые як сабака. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алыпаніца Квас. Выйшаў як памыямі абліты. Фядосік M.K., 1928 г.н., 1992. Гошчава Стайк. Г. зн. зняважаны. Выквацаўся як свіння. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Выквацацца — выпацкацца. Вылезла як вош на лоб. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Кажуць так тады, калі выявіцца нешта таемнае. Вылупіўвочы як кот. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Вылупіў вочы як сава. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Вымак як шчур. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. да апошняй ніткі, увесь. Выпацкаўся як чорт. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 290  ▶