Белы як смерць. Уласавец А.М., 1927 г.н., 1997. Яглевічы Ягл.
Белы як снег. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1999. Размеркі Стайк.
Белы як палатно. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1998. Хрышчонавічы Квас.
Белы як сцяна. Свігла В.А., 1958 г.н., 2001. Косава.
Бзыіць як авадзень. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос.
Пра бурклівую жанчыну.
Біць (душыць) як ката ў мяху. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Мучыць, здзекавацца, катаваць.
Блішчыць як у ката вочы. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1995. Скураты Квас.
Бляе як авечка. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл.
Пра няздольнага да спеваў.
Боль як рукой адняло. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Пра боль, які прапаў.
Боты як лыжы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Г. зн. вялікія, не па назе.
Бровы як шнурочкі. Голуб В.І., 1930 г.н., 1995. Скураты Квас.
Г. зн. вузенькія.
Брыдкая як рапуха. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл.
Брэша як сабака на вецер. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос.
Пра пляткарку.
81 👁