Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 213 Астаўся як стаю. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл. "Згарэлі мы ў вайну, то асталіся як стаю" (тлум. інф.). Г. зн. страцілі ўсё нажытае. Асунуўся як мех. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Самлеў, знепрытомнеў. Баба як венік. Прыступчык M.B., 1925 г.н., 2003. Падстарынь Падст. Г. зн. хуткая, вёрткая. Баба як кадушка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 1985. Заполле Кос. Каду шка — невялікая кадзь. Тут: невысокая, тоўстая, круглая. Баба як ступа. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Ступа — тут: тоўстая, непаваротная, марудная. Багатая як зямля. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. Балбоча як індык (як цецярук). Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. гаворыць хутка, невыразна, глытаючы словы. Баліць цела як пабітае. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Барада як памяло. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. П амяло — венік з хваёвых, яловых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-небудзь. Тут: шырокая, густая. Бачыць як у сне. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1993. Бялавічы Кос. Г. зн. невыразна. Баяцца як агню. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Баяцца як воўк авечкі. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Яг л. Баяцца як кот сабакі. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 290  ▶