Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Адзеўся (апрануўся) як Амялян на Пакровы. Пархута Г.У., 1925 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. "Некалі жыў у вёсцы дзядзъко на ймя Амялян. На Пакрову ён апрануўся па-сьвяточнаму, але ў адным пралічыўся: ні так, як трэба, зашпіліў пінжак. Выйшло адно крысо вышэй, a другоя ніжэй. C таго часу пайшла гэтая покаска" (тлум. інф.). Адзін як вока ў лобе. Вясна A.A., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, не мае радні. Адзін як кол пры дарозе. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Адзін як месяц у небе. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Адзін як палец. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1998. Размеркі Стайк. Адзін як пень. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Адскочыў як уджалены. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Ажаніўся як з лавы (з печы) зваліўся. Лушчык В. І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Неспадзявано, доўго зъ дзеўкай не хадзіўшы" (тлум. інф.). Ажаніўся як утапіўся. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. паспешліва, няўдала. Ажаніўся як у яму ўваліўся. Шчурко Т.І., 1940 г.н., 1998. Заполле Кос. Апрануўся як цыбуліна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. зн. апрануў на сябе шмат адзення. Апусціўся як ліхія (рваныя) ганавіцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Ганавіцы - нагавіцы, штаны. "Ходзіць ніахайны, уся адзёжа падрата" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶