ПАРАЎНАННІ - 2 1 1 Пра надакучлівага чалавека. "Дарней пасьцілі людзі, ні елі скаромнаго, часто елі рэдзьку, ажно зорыдня яна. I на чалавека надакучліваго, неаччэпнаго так казалі" (тлум. інф.). Абсекся як язык праглынуўшы. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Хацеў сказацъ альбо нідобрае, алъбо тайнае, але прыкусіў язык, стрымаўся" (тлум. інф.). Абсмакталі (абабралі) як сабакі костку. Вясна A.A., 1901 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. забралі ўсё, што можна, да апошняй ніткі. Абстрыглі як авечку. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1997. Бялавічы Кос. Інфармант засведчыў два значэнні: 1) абабралі, абакралі; 2) неакуратна, няроўна падстрыглі. Абыходзіцца як з велікодным яйцом. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Г. зн. вельмі далікатна. "Велікоднае яйцо съвянцонае, яго берагуцъ" (тлум. інф.). Агарод як курыцы сесці. Гардзейка A.M., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Г. зн. малы. Адбілі як авечку ад статка. Еўтух А.І., 1941 г.н., 1985. Заполле Кос. "Як адаб'юцъ ваўкі авечку am статка, то прапала. Гэдык i маладзіца. Трапіць у другую сям'ю, у ліхія людзі, то праведацъ бацькоў ні дадуцъ. Трымаюцъ як у клетцъГ (тлум. інф.). Адваліў як каня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Адв ал іц ь — адлупцаваць, моцна набіць. Адзелася (апранулася) як пападдзя. Жылка М.С., 1941 г.н., 1996. Заполле Кос. Пра таго, хто апранаецца ў доўгае адзенне. Адзеты (апрануты) як жабрак. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. Г. зн. вельмі бедна
Дадатковыя словы
адабюцъ, збрыдня, сямю
8 👁