Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Абадралі як ліпку. Зубко Л.У., 1935 г.н., 1999. Бялавічы Кос. Ліпу дралі на лыка. Тут: абабралі, пазбавілі маёмасці. Абарваўся як бізун. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Ад частага ўжывання бізун, віты з лёну або канапель, трэплецца, калмаціцца; параўнанне адзення чалавека з такім бізуном відавочнае. Абарваўся (абнасіўся) як жабрак. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. Аблезлы як рудая мыш. Зайка A.C., 1920 г.н., 1987. Бялавічы Кос. Аблезлы як стары грыб. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2004. Заполле Кос. "Кажуцъ так пра таго, хто маладзіцца, хварсіць, а сам мае багата гадоў" (тлум. інф.). Аблез як сабака. Шчурко М.А., 1936 г.н., 2004. Заполле Кос. Аблізваецца як кот на сала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1986. Алынаніца Квас. Аблупілі як вавёрку. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1984. Бялавічы Кос. А б л уп і л і — тут: абабралі, абакралі. Аброс як мядзведзь. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Г. зн. даўно не голены, з доўгімі раскудлачанымі валасамі. Абрыдла як горкая рэдзька. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 290  ▶