Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ДРАЖНІЛКІ-КЕПІКІ 209 У нашага Антося штаны з палосся. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1997. Хрышчонавічы Квас. У нашага Ігната барада калмата, барадою патрасе, гарэлачкі прынясе. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2004. Заполле Кос. У нашага Кандрата ўся хата абадрата: аблупілася, аблупілася. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Хітры Дзімітры, але i Саўка не дурны. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Хрысціна ў кутку мышы хрысціла. Лісок E.I., 1936 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Цімох паехаў па мох, моху не надраў, пяты абадраў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Цярпі, Грышка, карчма блізка. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2005. Заполле Кос. Якаў курыцу драпаў. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас. Якаў плакаў — воз накапаў. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Янку куця збіла з пуця. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Куця — неахайная жанчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 290  ▶