ДРАЖНІЛКІ-КЕПІКІ Купяр'ян вірлавокі, ты паві мне валокі, а за гэты валокі — ты Купяр'ян вірлавокі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. К у п я р 'ян — размоўнае імя да Купрыян. Валокі — аборы для лапцей. Марка бегае шпарка. Стась І.В., 1912 г.н., 1995. Заполле Кос. Матруна села драць пер'е i заснула. Голуб В.І., 1930 г.н., 2000. Скураты Квас. Пахом на свінні ехаў вярхом. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Піліп да лаўкі прыліп. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава. Прыехала басота з запалянскага балота. Не пілі, не елі, а ўсю свінню з'елі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Басота з запалянскага балота — тут: моладзь з вёскі Заполле. Пятрок ходзіць без парток. Лушчык I.I., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Пятрусь злавіў гусь, Петрусіха — качку, пасадзілі на прыпечку, цалавалі ў срачку. Лушчык В.І., 1928 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Скажы, Рыгор, што між гор? Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. Такую Марцэлю я i на сметніку цэлю. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2004. Заполле Кос. "Тамаш, хлеба нямаш?" — "Была скарынка — з'ела Марынка, быў піражок — з'еў каток". Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. Тодар да работы лодар. Шчурко М.А., 1936 г.н., 2001. Заполле Кос. Лодар — гультай
Дадатковыя словы
зела, зелі, зеў, купярян, пере
9 👁